Як паведамляе прэс-служба ўрада, гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1174 ад 19 снежня 2012 года.

Кампаніяй-кіраўніком холдынгу будзе ААТ «Інтэграл». У холдынг таксама ўвойдуць адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Электрамодуль» і «Цветатрон»,
якія ўнясуць да 31 снежня 2012 года ў выглядзе неграшовага ўкладу ў ААТ «Інтэграл» 197 млн. 608 тыс. 168 і 1 млн. 820 тыс. 819 акцый, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці і кіраванні Міністэрства прамысловасці адпаведна. Такім чынам, будзе ажыццёўлены дадатковы выпуск акцый на суму павелічэння статутнага фонду «Інтэграла».

Пастанова прынята ў адпаведнасці з указам кіраўніка дзяржавы ад 27 лютага 2012 года № 113 «Аб некаторых пытаннях стварэння і дзейнасці холдынгаў і дзяржаўных аб’яднанняў Міністэрства прамысловасці».

***

    ААТ «Інтэграл» (Мінск) з’яўляецца адным з найбуйнейшых распрацоўшчыкаў, вытворцаў і экспарцёраў мікраэлектронных кампанентаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Прадпрыемства створана ў 1963 годзе. Уваходзіць у сістэму Мінпрама. Колькасць працаўнікоў — 3 тыс.
    ААТ «Электрамодуль» (Маладзечна) — вытворца сілавой пераўтваральнай тэхнікі (дыёды і блокі паўправадніковыя для выпроствання пераменнага току ў генератарах аўтатрактарнай, матацыклетнай тэхнікі, зварачным абсталяванні, крыніцах сілкавання). Завод створаны ў 1970 годзе, пераўтвораны ў ААТ у 1994 годзе. На прадпрыемстве занята 700 чалавек.

ААТ «Цветатрон» (Брэст) з’яўляецца шматпрофільным прадпрыемствам-вытворцам паўправадніковых прыбораў, распрацоўвае і вырабляе пячатныя платы розных тыпаў, электронныя прыборы, уключаючы прадукцыю для сельскагаспадарчых машын (электронныя блокі розных тыпаў). Створана ў 1983 годзе, на прадпрыемстве працуюць 400 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?