Вядомы галівудскі акцёр Эштан Катчар падаў у пятніцу ў суд Лос-Анджэлеса заяву аб разводзе з актрысай Дэмі Мур, з якой быў у шлюбе больш за сем гадоў, паведамляюць амерыканскія СМІ.

У 2011 годзе Мур зрабіла афіцыйную заяву для прэсы пра разрыў з Катчарам, які маладзейшы за яе на 16 гадоў.

Аднак актрыса, як адзначае агенцтва Асашыэйтэд прэс, не звярталася ў суд.

Раней Мур была замужам за яшчэ адной зоркай Галівуду — Брусам Уілісам, шлюб з якім цягнуўся 13 гадоў. У Мур і Ўіліса нарадзіліся трое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?