Аляксандр Лукашэнка павіншаваў са святам хрысціян Беларусі, якія святкуюць Божае Нараджэнне (Раство Хрыстова).

Лукашэнка адзначыў, што светлыя калядныя дні прыносяць з сабой асаблівую атмасферу, якая ўзвышае над буднямі ў радасным чаканні цуда. «Простая евангельская гісторыя, якая адбылася больш як дзве тысячы гадоў таму, і сёння натхняе мільёны людзей ва ўсім свеце, заахвочваючы іх стаць чысцейшымі і дабрэйшымі, накіраваць сілы на дапамогу блізкаму, адкрыўшы сэрцы насустрач міласэрнасці і любові», — гаворыцца ў віншаванні.

Ёнпадкрэсліў: «У Беларусі вернікі па старадаўняй традыцыі адзначаюць гэта сямейнае свята ў асяроддзі блізкіх каля дамашняга ачага, адчуваючы непарыўнасць роднасных повязяў і дзелячыся адзін з адным усімі багаццямі душы. Упэўнены, што вы, мае дарагія суайчыннікі, сустракаеце яго ў добрым настроі, з удзячнасцю ўспамінаючы адыходзячы год і з надзеяй гледзячы ў будучыню. Няхай жа Раство аб’ядноўвае нас, дапамагае рабіць дабро і працаваць дзеля працвітання нашай цудоўнай Беларусі».

Лукашэнка пажадаў суайчыннікам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, здзяйснення жаданняў, шчасця і дабрабыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?