Генерал-маёр Валерый Гайдукевіч вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь — камандуючага ўнутранымі войскамі і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення, паведамляе БелТА.

На гэтую пасаду прызначаны палкоўнік Юрый Хаджымуратавіч Караеў.

Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 снежня.

Пра Караева вядома, што ён асяцін, у 1996 годзе скончыў маскоўскую Акадэмію Генштаба імя Фрунзэ.

Яму 46 гадоў ці каля таго. Быў камандзірам міліцэйскай брыгады ў Гомелі, камандаваў міліцэйскім батальёнам у Бабруйску, быў камбатам у вайсковай частцы 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі. Пасля камандаваў мінскім АМАПам. А з лета 2009 г. быў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў МУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?