poster1408 (1408)
ЗША, 2007, каляровы, 94 хв.
Рэжысэр: Мікаэль Хафстрэм
Ролі выконваюць: Джон К’юсак, Сэмюэл Л.Джэксан,Мэры МакКормэк, Жасьмін Джэсіка Энтані, Аляксандра Зільбэр, Тоні Шалхуб, Эмілі Гарві
Жанр: Містыка паводле нататкаў Стывэна Кінга
Адзнака: 5,5 (з 10)

Цынічны пісьменьнік, які зарабляе грошы кнігамі пра прывіды, але ня вярыць ня ў Бога, ні ў чорта, засяляецца ў кепскі гатэльны нумар 1408. Там ён пройдзе тэрміновы курс палтэргейстатэрапіі і зьменіць сваё жыцьцё.

Фільм Мікаэля Хафстрэма, зьяты паводле нататкаў Стывэна Кінга, пабудаваны на тыповае сытуацыі “праклятага месца”. Шматлікія самазабойствы ў нумары – пра што з асалодай распавядае герой Сэмюэла Джэксана, нахабныя прывіды, расколіны ў сьценах, злыя прадметы, якія пнуцца зьнявечыць госьця, патоп, пажар і стогны памерлай дачкі – як пазнакі былых грахоў.

Рэзкія гукі (звыклыя і дзейсныя прыёмы страшнага кіно), натужліва-зьляканы Джон К’юсак – і адноўленая сям’я напрыканцы.

Усе фільмы

Сэансы ў менскіх кінатэатрах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?