Фота зроблена на лаўцы падсудных, у часе вынясення прысуду: 9 гадоў строгага рэжыму.

Фота зроблена на лаўцы падсудных, у часе вынясення прысуду: 9 гадоў строгага рэжыму.

Памёр чалавек, з якім было знаёма паў-Мінска: вялі супольны бізнэс, культурныя, медыйныя праекты. Не стала ў нейкім сэнсе сімвала той шчаслівай эпохі, калі ў многіх з нас на гэтае жыццё яшчэ былі дзёрзкія планы і вялікія надзеі.

Памёр Яўген Краўцоў. Ціха пахавалі больш за тыдзень таму. Рак.

У свой час — адзін з самых паспяховых беларускіх банкіраў. Па сутнасці, дзякуючы яму мы маем і «Ляпісаў», і «БелГазету».
А потым былога кіраўніка «МінскКомплексБанка» судзілі і ў 2004-м асудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі. Вінаватым ён сябе так і не прызнаў.
За кратамі Краўцоў правёў пяць гадоў. Выйшаў ціха, катэгарычна адмовіўшыся мець зносіны з кімсьці з мінулага жыцця.

Краўцоў заўсёды розніўся ад калег. Нягледзячы на тое, што яго маці займала ў савецкія часы высокія пасады ў банкаўскім сектары і, па сутнасці, дала дарогу амаль усім асноўным банкірам Беларусі, сам Яўген стараўся аддзяліць сябе ад беларускай банкаўскай супольнасці.

Фатальнай для яго стала сувязь з тагачасным дырэктарам завода «Гарызонт», цяпер першым віцэ-прэм’ерам Уладзімірам Сямашкам.
Краўцоў актыўна дапамагаў Сямашку, крэдытаваў «Гарызонт», але, калі пазней прыйшоў час прадпрыемству аддаваць даўгі, з’явілася крымінальная справа на банкіра…

А вось «Ляпісы» прыязджалі да яго ў калонію і выступалі там… Менавіта Краўцоў даў ім грошы на першы запіс у прафесійнай студыі.

Гэты чалавек заслужыў таго, каб мы ўспомнілі пра яго добрым словам.

Было яму 45 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?