Чатыры выпадкі забойстваў дзяцей маці адбыліся ў Беларусі ў другім паўгоддзі. Пра гэта паведаміў у пятніцу журналістам намеснік начальніка аддзела працэсуальнага кантролю за расследаваннем злачынстваў супраць асобы і грамадскай бяспекі Следчага камітэта Беларусі Віталь Мірашнічэнка.

Адно з забойстваў здзейсніла дзяўчына ва ўзросце да 19 гадоў, два — жанчыны да 30 гадоў, яшчэ ў адным выпадку забойцам стала жанчына ва ўзросце больш за 30 гадоў.

Няшчасці адбыліся ў шчаслівых сем’ях, якія мелі пэўны дастатак і нядрэнныя жыллёвыя ўмовы.
Загінулі двое дзетак да 1 месяца, адно дзіця знаходзілася ва ўзросце да 1 года, а таксама двое дзяцей ва ўзросце каля двух і каля сямі гадоў. Выпадкі зарэгістраваныя ў Мінску, Гомельскай і Мінскай абласцях.

Спецыялісты не звязваюць прычыны, якія заахвоцілі жанчын на такі крок, з пасляродавай дэпрэсіяй (псіхічныя адхіленні выяўляюцца адразу пасля родаў або на працягу тыдня).

Хутчэй за ўсё, на іх думку, адбіўся комплекс фактараў. Кожны выпадак дзіцячай смяротнасці вывучаецца ў асобнасці.

За наўмыснае забойства дзіцяці прадугледжаная крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 25 гадоў, за забойства маці нованароджанага (у працэсе родаў або на працягу 2–4 гадзін пасля родаў) — да пяці гадоў пазбаўлення волі. Па названых выпадках распачатыя крымінальныя справы і расследуюцца як наўмысныя наўмысныя забойствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?