За званне найлепшага спевака праекта змагаліся чатыры ўдзельнікі — беларус Яўген Літвінковіч з Жодзіна, Аіда Нікалайчук, Дзмітрый Сысоеў і Аляксей Смірноў.

Беларус выканаў дзве кампазіцыі. Першая песня — легендарны хіт «Voyage» гурта Desireless, а другая — «Ён быў старэйшы за яе» гурта «Машина времени». Акрамя добрага выканання песень Літвінковіч здзівіў усіх яшчэ і сваім танцам падчас выканання «Voyage».

Па выніках галасавання гледачоў Літвінковіч разам з Аідай Нікалайчук і Аляксеем Смірновым выйшаў у наступны раўнд фіналу.
Наступны эфір шоу адбудзецца 29 снежня, а 20-й паводле мінскага часу. Галоўны прыз конкурсу — два мільёна грыўняў (каля 250 тысяч долараў).
Нагадаем, вясной сёлета Яўген Літвінковіч ужо стаў адкрыццём конкурсу «Украіна мае талент».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?