Па стане на 1 снежня на складах прамысловых прадпрыемстваў Беларусі сабралася гатовай прадукцыі на 23 трлн. 221,2 млрд. рублёў. Аб'ём нерэалізаванай прадукцыі склаў 59,7% сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці, павялічыўшыся за лістапад на 2,8%, паведамляе Белстат.

Найбольшыя суадносіны запасаў і сярэднемесячнага аб'ёму вытворчасці — на прадпрыемствах абутковай і гарбарнай галіны (198,8%), фармацэўтычнай прамысловасці (150,5%), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці (150,5%), а таксама на прадпрыемствах па вытворчасці машын і абсталявання (123,5%).

У горназдабыўной прамысловасці гэты паказчык склаў 5,8% (на 1 лістапада 2012 года — 10%), у апрацоўчай — 66,6% (63,4%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 74,1% (66,7%), дрэваапрацоўчай галіне — 63,1% (63,9%), цэлюлозна-папяровай сферы і выдавецкай дзейнасці — 66,8% (64,5%).

На прадпрыемствах па вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў суадносіны запасаў прадукцыі да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 81,1% (81,8%), у металургічнай вытворчасці — 62,8% (65,9%), вытворчасці машын і абсталявання — 123,5% (118,6%), вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 94,9% (102,4%), транспартных сродкаў і абсталявання — 102,3% (98,2%), іншых галінах прамысловасці — 66,7% (62,5%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?