Фэрмэр-астранаўт (The Astronaut Farmer)
ЗША, 2006, каляровы, 104 хв.
Рэжысэр: Майкл Поліш
Ролі выконваюць: Білі Боб Торнтан, Вірджынія Мэдсэн, Брус Дэрн, Джон Грыз, Брус Ўіліс
Жанр: Драма
Адзнака: 5,5 (з 10)

Звычайны вясковы жыхар марыць паляцець у космас і будуе на сваёй фэрме ракету…

Зь ягоных фантазій сьмяюцца, адылі пачынаюць перашкаджаць. Але ў космас герой адправіцца…

Тыповая амэрыканская драма пра тое, як важна змагацца за свае мары, зроблена на не зусім “зямным” матэрыяле. Але гэта ў ніякім разе не адмяняе дыдактычна-сямейны характар апавяданьня. Любая жонка, дзеці – з аднаго боку, скептыкі-месьцічы – з другога. Але сямейная салідарнасьць пераадолее любыя цяжкасьці. У якасьці запрошанага госьця, знаўца космасу – Брус Ўіліс (не пазначаны ў тытрах).

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?