Беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе, бадай, адмыслова не збіраліся ды не вывучаліся. А яны часам вельмі цікавыя. Частка паштовак — гэта збор Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, іншая — з лонданскай Беларускай бібліятэкі імя Скарыны. Агульная колькасць эміграцыйных калядных паштовак эміграцыі перавышае 50.

Першыя беларускія калядныя паштоўкі на Захадзе ў паваенны час з'явіліся ў 1947-1948 гг. у лагерах для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. Найбольш вядомыя тыя, што выдавалі скаўты ў Ватэнштэце. Якасць гэтых паштовак была не надта добрая, але гэта яшчэ і ад тэхнічнай базы залежала.

Апісанне адной з гэтых паштовак, з партызанскімі матывамі, сустракаецца ў кнізе КГБ СССР як выдання беларускага падполля, якое вымалася (і яўна не ў адным асобніку) на тэрыторіі БССР, ПНР і нават Украіны.

У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» выдала серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з беларускіх паэтаў. Усяго было каля дзесяці паштовак.

З Нямеччыны ў 1950-х галоўны цэнтр выдання калядных паштовак перамясціўся ў ЗША.

Найбольш гэтым займалася Згуртаванне беларускай моладзі ў Кліўлендзе. Для паштовак яны часам выкарыстоўвалі інтэрнацыянальныя сюжэты, але на развароце заўсёды падавалі беларускі тэкст.

У брытанскіх беларусаў калядныя паштоўкі атрымоўваліся больш строга рэлігійныя. А Скарынаўка рабіла калядныя паштоўкі з выкарыстаннем наяўных у бібліятэцы гравюраў з беларускіх выданняў XVI-XVII стст.

Асобна варта вылучыць паштоўкі будучай старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. Яна стала іх рабіць яшчэ ў 1950-х і робіць да сёння. Мне падабаецца яе падыход. Варыянтаў такіх паштовак шмат, можна нават казаць пра серыі.

Прадстаўленыя тут паштоўкі храналагічна датычаць пераважна 1940-х — 1960-х гг. І гэта толькі невялікая частка таго, што было і ёсць

Як і суродзічы ў метраполіі, эмігранты мелі штогадовую патрэбу ў паштоўках, якую меліся задавальняць самі. Атрымоўвалася па-рознаму.

Гэтая паштоўка, выдадзеная ў беларускім лагеры ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія) была вельмі пашыраная ў беларускіх колах канца 1940-х гг. Яна перавыдавалася некалькі разоў. Гэта асобнік 1948 г.

Яшчэ адна даволі распаўсюджаная скаўцкая паштоўка з партызанскімі матывамі з Ватэнштэта. Каля 1947 г.

На пачатку 1950-х скаўцкую традыцыю працягнула Аўстралія. У гарачым Брысбэне (27 градус паўднёвай шыраты) выйшла такая калядная паштоўка з цікавым сюжэтам. На ілюстрацыі — ваяр.

У 1955 г. мюнхенскае беларускае выдавецтва «Бацькаўшчына» выпусціла серыю якасных калядных паштовак з выявамі зімовых краявідаў і радкамі з беларускіх паэтаў. Усяго было каля 10 паштовак.

У ЗША паштоўкамі пераважна займалася Згуртаванне беларускай моладзі ў Кліўлендзе. Часам яны выкарыстоўвалі інтэрнацыянальныя сюжэты, але на развароце заўсёды падавалі беларускі тэкст. На гэтай Святы Мікалай — амаль савецкі Дзед Мароз.

Паштоўка кліўлендскіх беларусаў.

Паштоўка кліўлендскіх беларусаў.

Паштоўка кліўлендскіх беларусаў.

Паштоўка кліўлендскіх беларусаў.

Паштоўка кліўлендскіх беларусаў з беларускім тэкстам.

За аснову беларусамі Кліўленда была ўзята амерыканская паштоўка, на адваротным баку — беларускі тэкст

У брытанскіх беларусаў калядныя паштоўкі атрымоўваліся больш строга рэлігійныя. Прыкладам, у Брадфардзе выдалі некалькі варыянтаў вось такой паштоўкі.

А Скарынаўка (Беларуская бібліятэка ў Лондане) рабіла калядныя паштоўкі з выкарыстаннем наяўных у бібліятэцы гравюраў з беларускіх выданняў XVI-XVII стст. Гэта са скарынаўскай гравюраю.

Цікавую беларускую калядную паштоўку з мапаю даслаў у Скарынаўку адзін беларус з Нотынгема.

Этнаграфічныя межы Беларусі на адваротным баку паштоўкі.

Варта згадаць таксама небеларускую, але са згадкай беларусі калядную паштоўку брытанскай Еўрапейскай групы лучнасці.

Разнастайнасцю адрозніваліся паштоўкі, што дасылалі суродзічам беларусы Канады. Вось такі працяг «прыродных матываў».

Адваротны бок паштоўкі.

Адваротны бок паштоўкі.

Паштоўка канадскіх беларусаў.

Паштоўка канадскіх беларусаў.

Віншаванне сям'і Пітушкаў.

Віншаванне сям'і Пітушкаў.

А гэта персанальнае віншаванне ад сям'і Маркевічаў з Таронта.

Асобна вылучаюцца паштоўкі Івонкі Сурвілы. Яна стала іх рабіць яшчэ ў 1950-х і робіць да сёння. Варыянтаў такіх паштовак шмат, можна нават казаць пра серыі.

Руіны Каложскай (Барысаглебскай царквы). Аўтарка — Івонка Сурвіла.

Царква ў Сынкавічах, малюнак Івонкі Сурвілы.

Тут не зразумела, ці аўтар Івонка Сурвіла, ці яе бацька — мастак Уладзімір Шыманец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?