Цяпер з 1 студзеня квіток на культавы цягнік Мінск — Вільня ў сядзячы ці агульны вагон будзе каштаваць 116 380 рублёў (без уліку камісійных збораў), дагэтуль каштаваў крыху больш за 80 тыс.).

Купэйны вагон будзе каштаваць 259 тыс.

Пра гэта можна даведацца з сайта Беларускай чыгункі.

Нагадаем, што з раніцы, у суботы і нядзелю, на Вільню пушчаны дадатковы цягнік, які адпраўляецца ў 8.17 з Мінска.

Аўтобусам зараз дабрацца да Вільні каштуе 117–128 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?