Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч звольніў кіраўніка МЗС Канстанціна Грышчанку, кіраўніка МУС Віталя Захарчанку і міністра фінансаў Юрыя Колабава ў сувязі з адстаўкай кабінета міністраў.

Адпаведныя ўказы размешчаны на сайце кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Акрамя таго, вызвалены ад пасад міністр абароны Украіны Дзмітрый Саламацін, міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Юры Бойка, міністр экалогіі і прыродных рэсурсаў Эдуард Ставіцкі і цэлы шэраг іншых.

Аб усіх звальненнях паведамляецца ва ўказах, размешчаных на сайце прэзідэнта Украіны.

Раней прэм’ер-міністр Украіны Мікалай Азараў і ўрад у поўным складзе сышлі ў адстаўку ў сувязі з выбраннем у Вярхоўную раду. Прэзідэнт Віктар Януковіч задаволіў просьбу Азарава, аднак пакінуў экс-міністраў у якасці выканаўцаў абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?