Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч у суботу прымаў Купалаўскі тэатр. Журналісты Tut.by пабывалі незадоўга да візіту прэм’ера і зірнулі, што робіцца ўнутры.

Тэатр пачынаецца з вешалкі, рэканструкцыя тэатра завяршаецца ў гардэробе…
Там цяпер на апошняй стадыі аздабленчыя працы: на сцены вешаюць адмысловыя панэлі.
Дарэчы: гардэроб у абноўленым Купалаўскім апусціўся на паверх ніжэй
— туды, дзе раней размяшчаліся выключна тэхнічныя памяшканні.

З гардэроба ў глядзельную залу можна будзе трапіць адразу па некалькіх лесвіцах…

Крэслы ў глядзельнай зале пакуль закрытыя чахламі — пылу на апошнім этапе работ хапае.
З той жа прычыны адсутнічаюць тэатральныя кулісы. На свяцільні пакуль не павесілі плафоны…
Кідаецца ў вочы, што месцаў у зале стала менш, затое паміж крэслаў з’явіліся зручныя шырокія праходы.

Сцэна стала нашмат больш, чым раней, чаму відавочна парадуецца трупа Купалаўскага тэатра.

***

Рэканструкцыя тэатра пачалася ў 2010 годзе. Ідэяй аўтараў праекта рэканструкцыі было аднаўленне самага першага віду Купалаўскага — будынка, які быў узведзены ў 1890 годзе па праекце польскага архітэктара Карла Казлоўскага.

Нешта атрымалася, нешта, на жаль, не.
Радуе тое, што праца завяршаецца і зусім хутка акцёры тэатра змогуць вярнуцца ў свой будынак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?