Грамадскі актывіст Алесь Макаеў ізноў можа сустрэць Новы года за кратамі. Ён атрымаў позву з'явіцца 27 снежня ў 9.30 у суд Маскоўскага раёна Мінска. Макаева абвінавачваюць у арганізацыі масавай акцыі пад час ушанавання Слуцкага Збройнага Чыну.

Нагадаем, што яшчэ ў сярэдзіне снежня да Макаева завіталі супрацоўнікі Капыльскага РАУС, з прэтэнзіямі наконт несанкцыянаванай акцыі. Макаеў выказаў катэгарычную нязгоду з абвінавачаннем. Ён сцвярджае, што ніякай акці не было, бо заяўка на правядзенне мітынга, якую падавала партыя БНФ не была задаволена. Замест гэтага група атывістаў проста наведала месцы, звязаныя са Слуцкім паўстаннем, аддаўшы даніну памяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?