posterСтогн Чорнай зьмяі (Black Snake Moan)
ЗША, 2006, каляровы, 116 хв.
Рэжысэр: Крэг Брээр
Ролі выконваюць: Крыстына Рычы, Сэмюэл Л.Джэксан, Джастын Цімбэрлэйк, Клер Грант
Жанр: Драма
Адзнака: 7 (з 10)

Стары выканаўца блюзу знаходзіць зьбітую маладую дзяўчыну. Гераіня (Крыстына Рычы) – німфаманка, якая пакутуе ад сваіх жаданьняў. Богабоязны герой (Сэмюэл Л.Джэксан) прымае самыя радыкальныя меры, каб дапамагчы дзяўчыне…

Напружаная псыхалягічная драма Крэга Брэера зь непрадказальным двубоем характараў, лірычна-надрыўным блюзам і ірванымі начнымі кашмарамі, якія лекуе толькі любоў. Дуэт Джэксана й Рычы варты высокае пахвалы, а мантажна-музычныя перабіўкі ня могуць не зачапіць.

Усе фільмы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?