Прыкладна апоўдні сёння, 24 снежня, па беларускім часе Святы Мікалай (Санта-Клаўс) вылецеў з 60 тысячамі тон падарункаў (па стане на 14:32 раздадзена 160 млн 168 тыс. 734 падарункі) з Паўночнага Полюса.

Стартаваў ён сёння з расійскай Чукоткі, скінуў падарункі над Камчаткай, потым — над Ціхім акяінам (Мікранаэзіяй), цяпер ён кіруецца ў Аўстралію і Новую Зеландыю.

Затым зноў вернецца ў Расію, абляціць Японію, Карэю, Кітай. Святы Мікалай мусіць вярнуцца таксама на Паўночны полюс па чарговую порцыю падарункаў, усе папросту не змяшчаюцца ў санях.

У мінулым годзе ён быў зафіксаваны над нашай краінай прыкладна ў 00:15—00:17: падарункі былі скінутыя над Пінскам, і Санта скіраваўся ва Украіну.

Перамяшчэнне Святога Мікалая адсочваюць вайскоўцы ЗША,

анлайн можна сачыць на сайце noradsanta.org,

а таксама ў Facebook, Twitter і YouTube.

Дакладнасць палёту забяспечваюць спадарожнікі на геастацыянарнай арбіце, абсталяваныя інфрачырвонымі датчыкамі.
Яны ўлоўліваюць цеплавое выпраменьванне, якое сыходзіць ад чырвонага носа аленя Рудольфа.
Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан у ЗША быў дадзены ў прэсе, і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.

Вайскоўцам нічога не заставалася, як цярпліва паведамляць дзецям шлях Санты, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер — NASA) стала традыцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?