Культавы серыял пачатку90-х «Твін Пікс», створаны майстрам містычных трылераў Дэвідам Лінчам, можа атрымаць працяг, паведамляе FilmPro са спасылкай на інтэрв’ю прадзюсара праекта Марка Фроста часопісуSci-Fi .
Паводле Фроста, першапачаткова былі запланаваныя не два сезоны, а цэлых пяць — і не выключана, што праз 20 гадоў астатнія серыі ўсё ж такі даздымуць.
«Часам мы абмяркоўваем магчымасць працягу. Хто ведае, што можа здарыцца ў будучыні. Калі мы ўсё ж вырашым працягнуць серыял, у нас ёсць багаты матэрыял», — адзначыў ён.
Па словах прадзюсара, дзеянне трэцяга сезона цалкам магло б адбывацца праз 25 гадоў пасля падзей другога.Ён мог бы пачацца са знакамітай сцэны ў чырвоным пакоі, у якой удзельнічаюць агент Дэйл Купер, загінулая старшакласніца Лора Палмер і карлік, які размаўляў наадварот. У серыял могуць вярнуцца Кайл МакЛоклен (Купер), Шэрыл Лі (Лора) і Майкл Андэрсан (карлік), а таксама Хізэр Грэм, якая грала сяброўку Купера, Эні.
«Твін Пікс», серыял, у якім раскрываецца змрочны бок ціхага і спакойнага амерыканскага мястэчка, трымаў гледачоў у напружанні да тых часоў, пакуль у