Мэр сталіцы Чэхіі Багуслаў Свобада напярэдадні Калядаў асабіста віншаваў гараджан і гасцей Прагі са святам, частуючы ўсіх жадаючых традыцыйным калядным рыбным супам.

Свобада прыйшоў на Старамесцкую плошчу да старой гарадской ратушы разам з сынам.
«Сёння ў мяне будзе памочнік», — сказаў кіраўнік горада, апранаючы «кухарскі» белы халат і белы капялюшык.
Мэр Прагі растлумачыў, што бясплатны рыбны суп можа пакаштаваць любы жадаючы.
«Гэта невялікае свята для ўсіх, асабліва для тых, хто не можа сабе дазволіць такое», — сказаў Свобада.
Кіраўнік горада частаваў рыбным супам не толькі бяздомных, але і шматлікіх турыстаў і гасцей Прагі.

«Мне самому гэта страшна падабаецца. Гэта наша старачэшская традыцыя», — растлумачыў мэр чэшскай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?