Медэўскі раённы суд Алма-Аты пастанавіў спыніць выпуск казахстанскай апазіцыйнай газеты «Голос республики» і дублюючых яе інтэрнэт-рэсурсаў.

20 лістапада пракуратура горада звярнулася з пазовам у суд з патрабаваннем прызнаць 8 газет і 23 інтэрнэт-рэсурсаў адзіным СМІ «Республика» і спыніць іх выпуск і распаўсюджванне на тэрыторыі Казахстана.

Судовыя экспертызы, прааналізаваўшы іх змест, пацвердзілі, як заяўляе Генпракуратура, што там змяшчаецца «прапаганда гвалтоўнага захопу улады і падрыву бяспекі дзяржавы».

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International пасля гэтага заклікала казахстанскія ўлады не выкарыстоўваць «экстрэмізм» як падстава для падаўлення свабоднай прэсы.

Рашэнне суда можа быць абскарджана на працягу 15 дзён.

У апошні час газета друкавалася ў Маскве, так як казахстанскія друкарні адмаўляліся выпускаць апазыцыйнае выданне.

Да цяперашняга моманту па рашэнні суда ўжо забароненыя незарэгістраваная апазіцыйная партыя «Алга», відэапартал «Стан ТБ», тэлеканал «Да +" і газета «Взгляд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?