Кампанія «Віталюр» пашырае сферу дзейнасці. Апроч рознічнага гандлю і перапрацоўкі рыбы, вырашана заняцца грамадскім харчаваннем.
Сямейныя кавярні будуць працаваць пад брэндам Greenki. «Спярша аўтары праекту выношвалі назву „Зялёныя чалавечкі“. Яна падабалася дзецям, да таго ж была думка стварыць цацкі ў выглядзе смешных марсіян. Пасля пачалі імправізаваць на тэму „green — зялёны“, і гэта ў нейкім момант прывяло да слова Greenki — грынкі, яны ж грэнкі», — тлумачаць у кампаніі.
Фірмовым колерам абраны лайм.
У сярэдзіне студзеня першыя дзве кавярні Greenki адчыняцца ў новых мінскіх супермаркетах «Віталюра» — на Жыновіча, 7 і Рафіева, 56 (скрыжаванне з Бялецкага).
Для малых дзяцей у іх будзе прадугледжаны пакой з лабірынтам і іншымі забаўкамі.
***
«Віталюр» — сетка з 26 крамаў. Па адным працуе ў Бабруйску, Барысаве і Лідзе. Астатнія знаходзяцца ў Мінску.
Уласнік, выпускнік універсітэта фізкультуры Аляксандр Яцук, пачынаў з некалькіх павільёнаў з рыбай. Патрохі бізнэс разрастаўся. У сярэдзіне
У выніку Яцук, які правёў у СІЗА год, быў асуджаны на 1 год і 10 месяцаў абмежавання волі. З улікам амністыі быў вызвалены ў зале суда. Яго прысуд быў названы праваабаронцамі парушэннем правоў чалавека.