Сёння, 25 снежня, надвор'е ў Беларусі рэзка памянялася. З захаду сунуцца цёплыя і вільготныя паветраныя масы, яны ўжо дасягнулі Мінска, і рухаюцца ва ўсходнім кірунку. Апусціўся туман. Бачнасць ад 100 да 500 метраў.

У Мінску назіраецца такая цікавая з'ява, як ледзяны дождж. З неба падаюць маленькія льдзінкі.

Тэмпература паветра а 9-й раніцы складала мінус 10 градусаў і паступова павышаецца. Цяпер яна складае мінус 5 градусаў, і будзе далей расце. Сіноптыкі абяцаюць, што пад вечар яна дасягне +2.

Патрэбная асцярожнасць, бо абяцаюць галалёдзіцу!

Таксама такое рэзкае павышэнне тэмпературы выклікае скачок захворванняў на ВРВІ і грып, бо вірусы імкліва множацца пры плюсавых тэмпературах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?