Упершыню «Народны Альбом» прагучаў 27 снежня 1997 года. Тэксты песень да яго напісаў Міхал Анемпадыстаў, музыку — Лявон Вольскі.

Выконвала яго сузор’е артыстаў — «той» N.R.M. у поўным складзе, Кася Камоцкая, Аляксандр Памідораў, Вераніка Круглова, Зміцер Вайцюшкевіч…
«Народны Альбом» вяртаў у масавы ўжытак культуру заходнебеларускага мястэчка, прапануючы свежы і нязвыклы погляд на несавецкае мінулае.
За 15 гадоў шэраг хітоў «Народнага Альбома» — «Край ты мой край», песня Юзіка, «Надзенька» і, вядома ж, «Простыя словы» — сталі народнымі.
Напярэдадні юбілея Будзьма TV выклала на сваім сайце адзіны існы ў прыродзе прафесійна зроблены запіс канцэрта «Народнага Альбома». Запісалі яго ў Кракаве ў 1999-м.
Такім чынам — тысяча дзевяцьсот дваццаць шосты год. Мястэчка Ракаў пры панскай Польшчы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?