У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі прызнаюць, што перавышэнне паставак у Расію беларускага харчавання па некаторых пазіцыях сапраўды мае месца.
«Ёсць перавышэнне па некаторых пазіцыях», — сказала БелаПАН
У той жа час яна не стала канкрэтызаваць, якія менавіта групы тавараў пастаўляюцца ў аб’ёме, які перавышае двухбаковыя дамоўленасці.У лютым, дадала
25 снежня ў Маскве намеснік міністра сельскай гаспадаркі РФ заявіў журналістам, што расійскі бок занепакоены значным перавышэннем узгодненага аб’ёму паставак некаторых груп харчавання з Беларусі, у той час як Мінск просіць аб павелічэнні аб’ёмаў увозу сваіх тавараў у Расію.
Мінсельгас Расіі гатовы ў чымсьці пайсці насустрач, аднак настойвае на выкананні дамоўленасцяў з боку
Паводле яго слоў, пры вызначаным на 2012 год аб’ёме ўвозу малочнай прадукцыі 3,7 млн. тон (у пераліку на малако) фактычны аб’ём паставак складзе, згодна з прагнозам Мінсельгаса РФ, 4,1 млн. тон, да таго ж назіраецца «частковы дэмпінг».
Мінсельгас РФ таксама адзначае, што пастаўкі мяса пры ўзгодненым аб’ёме 170 тыс. ужо склалі 332 тыс. тон. Аб’ём увозу мяса птушкі перавышае ўзгоднены аб’ём у шэсць разоў, свініны — у 2,5 разу, у значным аб’ёме ўвозяцца мясапрадукты. Пры гэтым расійскі бок сумняваецца, што ўсё мяса, якое ўвозіцца з краіны, мае беларускае паходжанне.
«З аднаго боку, Беларусь просіць павялічыць ім імпартныя квоты на пастаўкі мяса з трэціх краін. З другога боку, мы бачым, што гэтае мяса або шляхам замяшчэння, або транзітам ідзе да нас. І мы чулі заявы неафіцыйных асоб, што ім гэта вельмі выгадна», — заявіў Шастакоў.
Паводле яго слоў, Мінск прапаноўвае на наступны год павялічыць для Беларусі аб’ёмы паставак мяса і малака ў Расію: прычым, павялічыць не проста адносна ўзгодненых на 2012 год аб’ёмаў, а фактычных аб’ёмаў паставак, і на «дзясяткі працэнтаў».
«Але тут будзем адстойваць пазіцыю расійскіх вытворцаў. Мы не супраць павелічэння паставак, але,
Трэба адзначыць, што на мінулым тыдні ў Маскве прайшла сустрэча міністра сельскай гаспадаркі Расіі Мікалая Фёдарава з міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанідам Зайцам. У афіцыйным