Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27 снежня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3 — плюс 4°С.

У Мінску 27 снежня воблачна з праясненнямі. Часам невялікія ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд. Ноччу і раніцай слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°С.

28 снежня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 5–10 м/с, днём парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 4 — плюс 2°С.

29 снежня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікі снег. На дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, у паўночных раёнах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3–8°С, месцамі мінус 9–11°С, максімальная днём 0 — мінус 5°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?