Пакупніком чарговага пакету аблігацый стала беларуская юрыдычная асоба. Размяшчэнне аблігацый адбылося 21 снежня 2012 года,

пагашэнне адбудзецца праз 4 гады. Стаўка склала 7% гадавых.

Сёлета Міністэрства фінансаў пачало актыўна прадаваць дзяржаўныя аблігацыі. У кастрычніку «Банк БелВЭБ» набыў каштоўныя паперы на $100 мільёнаў, у лістападзе на такую ж суму купляў аблігацыі «Беларусбанк». Пакупніком аблігацый на $10 мільёнаў стала страхавая кампанія і на $8 мільёнаў яшчэ адна беларуская юрасоба.

Такім чынам,

па стане на 26 снежня Мінфін прадаў юрыдычным асобам Беларусі валютныя аблігацыі на суму $278 мільёнаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?