Бізнэсмен Віктар Лагвінец стаў новым генеральным дырэктарам расійскага ЗАТ «НК» Дулісьма». Гэтую кампанію «Сбербанк» нядаўна прадаў неназваным інвестарам.

Лагвінец у 1990-я гады валодаў холдынгам «Контэ-груп», які займаўся пастаўкамі будаўнічых матэрыялаў, аўтатэхнікі, харчавання, у тым ліку, для патрэб кіравання справамі прэзідэнта Беларусі.
У 1999 годзе ён быў затрыманы па абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам, але ў 2000 годзе быў адпушчаны і пакінуў Беларусь. Цяпер ён з’яўляецца прэзідэнтам нафтаздабываючага ЗАТ «Русь-Ойл» (Масква).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?