Здарэнне адбылося ў в. Трайчаны на Любаншчыне. Вяскоўцы выпівалі суботнім днём. Калі адзін з іх вырашыў, што пара ісці дадому, ніхто не ўзяўся яго правесці.

На ганку мужчына паслізнуўся і паваліўся на сваю сумку, у якой ляжаў нож.

Праз паўгадзіны яго знайшоў гаспадар і зацягнуў у дом: падумаў, што сябрук перабраў і не зможа дайсці да сваёй хаты. А раніцай высветлілася, што ён памёр. Смерць наступіла ў выніку нажавога ранення ў спіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?