Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння ўручаў узнагароды, медалі і дыпломы аб прысваенні ганаровых званняў выдатным грамадзянам Расіі. Акцёр Канстанцін Хабенскі прыйшоў на ўручэнне (яму прысвоена званне народнага артыста) са значком «Дзеці па-за палітыкай», паведамляе радыё «Эхо Москвы».

Нагадаем, што ў Расіі ў адказ на «акт Магніцкага», прыняты ў ЗША, быў прыняты г.зв. «закон Дзімы Якаўлева», які забараняе грамадзянам ЗША усынаўляць расійскіх сіротаў. Закон прыняла Дзярждума, сёння ратыфікаваў Савет федэрацыі, а раней падтрымаў Пуцін.

Закон быў негатыўна ўспрыняты ў расійскім грамадстве, супраць нават выказаўся шэраг міністраў, у тым ліку міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0