У выхадныя адбылася соймавая канфэрэнцыя Партыі БНФ, на якой прысутнічалі сябры сойму і сябры радаў абласных структураў.

Было вырашана фармаваць кадравы склад партыі і выкарыстоўваць яго падчас падрыхтоўкі да парламэнцкіх выбараў 2008 году.

Канферэнцыя ўхваліла праект пагаднення АДС аб выбарах. Пры гэтым пазіцыя наконт прынцыпу абрання аднаго кандыдата на выбарчай акрузе заталася нязменнай, сказаў старшыня партыі Вінцук Вячорка: «Мы працягваем настойваць на высокім бар’еры падчас абраньня кандыдатаў — 2/3 галасоў сябраў Палітрады АДС. Пазіцыя адносна гэтага пунтку не змяняецца».

Як паведамляе прэс‑служба Партыі БНФ, было вырашана як мага хутчэй пачынаць падрыхтоўку да выбараў 2008 году. «Нягледзячы на тое, што Лідзія Ярмошына абвесціла дату выбараў, — сказаў кіраўнік юрыдычнай камісіі Партыі БНФ Уладзімір Лабковіч. — Ёсць вялікая верагоднасць, што яны адбудуцца не ўвосень, а вясною 2008 году. Для нас зараз вельмі важна правільна расставіць сілы, для чаго неабходна вызначыць акругі, на якіх мы будзем працаваць на агітацыйным узроўні, і такія акругі, дзе будуць балатавацца найбольш моцныя фронтаўцы, дзе мы можам рэальна разлічваць на перамогу».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0