«Раней блукалі ідэі пра байкот ці перанос чэмпіянату свету па палітычных матывах, — цытуе словы Яўгена Ворсіна „Прессбол“. — Цяпер жа мы атрымалі афіцыйныя пацверджанні, што форум абавязкова пройдзе ў Беларусі. Вельмі просім больш не задаваць пытанні на гэтую тэму. Чэмпіянат свету пройдзе ў Беларусі. Гэта рашэнне прынятае кангрэсам. Больш падобнае пытанне не стаіць».

Нагадаем, да байкоту ці пераносу чэмпіянату свету з Беларусі заклікалі некаторыя еўрапейскія і амерыканскія палітыкі, праваабаронцы. Яны мяркуюць, што спаборніцтвы не павінны праходзіць у краіне, дзе ёсць палітвязні і парушаюцца правы чалавека.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?