Аляксандр Лукашэнка сёння на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у ходзе акцыі «Нашы дзеці» пажадаў дзецям быць сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны.

«Мы, дарослыя, дакладна так, як вы, дзеці, радуемся прыходу Новага года, — сказаў ён. — Мы радуемся таму, што вы прымушаеце нас сустракаць з радасцю гэты вялікі і добры свята».

Звяртаючыся да прысутных у вялікай зале Палаца Рэспублікі хлопчыкаў і дзяўчынак, Лукашэнка адзначыў, што права прысутнічаць на гэтай урачыстасці яны заслужылі сваёй упартай працай і вучобай. Пры гэтым ён заўважыў, што Новы год прыносіць з сабой яшчэ адну радасць — вакацыі. Ён пажадаў дзецям, каб яны з карысцю правялі гэтыя дні, прысвяцілі сябе музыцы, чытанню і, асабліва, спорту, каб быць моцнымі і здаровымі. «Гэта будзе самая вялікая радасць для нас, дарослых», — сказаў ён.

Напярэдадні галоўнай ёлкі краіны дзеці, якія прыехалі на гэтую ўрачыстасць з рэгіёнаў, мелі магчымасць наведаць самыя цікавыя аб’екты ў сталіцы Беларусі.

«Вам жыць у 21 стагоддзі і хадзіць у гэтыя цудоўныя месцы. Вельмі спадзяюся, што яны падштурхнуць вас да таго, каб вы яшчэ больш любілі нашу краіну, былі сапраўднымі патрыётамі нашай Айчыны», — падкрэсліў Лукашэнка.

Словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка таксама адрасаваў настаўнікамі і выхавальнікам, прызнаўшы, што яны цяпер некалькі абдзеленыя ўвагай дзяржавы. «Але мы гэту справу паправім ў наступным годзе», — запэўніў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?