Каляндар на 2013 год працягвае серыю «Жывая гісторыя», прысвечаную культурнай спадчыне Беларусі. Галоўная ідэя календара — прыцягнуць увагу ўпэўненага бізнэсу да неабходнасці ўдзелу ў аднаўленні твораў беларускага мастацтва, якія ў вялікай колькасці захоўваюцца і чакаюць рэстаўрацыі ў запасніках беларускіх музеяў.

У календары прадстаўлены розныя кірункі прыкладнога мастацтва (XVII–XIX ст.), у якіх беларускія майстры дасягнулі высокага прафесіяналізму і ўнікальнасці выканання.
Гэта пытанне акрэслена ў звароце да чытача і анатацыях на старонках календара, піша marketing.by.

Альбом створаны пры судзеянні Музея старажытнабеларускай культуры Нацыянальнай акадэмii навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0