У Чарнаўцах у выніку выбуху ў медуніверсітэце загінуў 62-гадовы мужчына,
паведаміла абласная пракуратура.

«Выездам на месца здарэння ўстаноўлена, што ў памяшканні корпуса БДМУ знаходзіцца труп 62-гадовага чарнаўчаніна. Паводле папярэдняй версіі,

паміж загінулым і работнікам гэтай установы існавалі непрыязныя адносіны з нагоды выдзялення зямельнага ўчастка ў садовым таварыстве», -
адзначаецца ў паведамленні.

Па папярэдніх дадзеных, хутчэй за ўсё невядомы выкарыстаў гранату, якая здэтанавала ў памяшканні. Пацярпелыя ад выбуху студэнт і выкладчык ад шпіталізацыі адмовіліся.

На месцы здарэння працуюць спецыялісты МНС, МУС і Генпракуратуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?