Прымайце чарговыя навагоднія віншаванні: чарговы Святы Мікалай — сатырык-блогер Яўген Ліпковіч.

Дарагое насельніцтва, я звяртаюся не да ўсіх вас, а толькі да чароўнай паловы. Да той чароўнай паловы, якая на сваіх крохкіх плячах цягне груз нашай шматвектарнасці, сваімі грудзямі бароніць прынцып аднаго акна. Да тых супрацоўніц вертыкалі, да тых байцоў нябачнага ідэалагічнага фронту, да тых гаспадынь аграгарадкоў, да адміністратарак, літаратарак, журналістак, да вас я звяртаюся.

Дарагія жанчыны, я віншую Вас з надыходзячым 2013 годам беражлівасці. Беражыце сябе, беражыце сваіх блізкіх, беражыце нашу вертыкаль, беражыце нашага прэзідэнта. Ведайце, што ніхто не сыдзе ад адказнасці. Дзякуй за ўвагу.

Таксама раім:

Агню! Вясёлкі! Незалежнасці! — мы папрасілі мінчукоў на вуліцах павіншаваць усіх беларусаў з Новым годам

Навагодні зварот да беларусаў гісторыка Уладзіміра Арлова

Кантралёр, кухарка, конь — усе спяваюць па-беларуску «Звон звініць» — Jingle Bells!

Навагоднія віншаванні з Еўропы ад былога пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана

Відэавіншаванне ад беларусаў Канады: «Свой першы тост заўжды я п’ю За самых блізкіх — за сям’ю...» — спяваем разам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0