ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-Цэнтр з 1 студзеня 2013 абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс» імя Янкі Маўра.
У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка, таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.
Да разгляду журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песняў, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.
Асаблівая ўвага будзе нададзеная:
— творам для падлеткаў;
— творам, у якіх апісаны цікавы сучасны вобраз героя/гераіні;
— творам з надзвычай арыгінальным сюжэтам;
— творам у незвычайных для беларускай літаратуры жанрах: комікс, графічны раман і г.д.;
— творам, якія пераасэнсоўваюць сюжэты і герояў класічных дзіцячых твораў.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.
Журы конкурсу:
Алена Масла
Людміла Рублеўская
Алесь Пашкевіч
Пятро Васючэнка
Серж Мінскевіч.
Тэксты можна дасылаць да 1 жніўня 2013 на адрас sbp@
Па выніках конкурсу пройдзе вечарына ўзнагароджання, творы пераможцаў будуць надрукаваныя ў часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратурная Беларусь», а іх саміх запросяць на літаратурны пленэр. Найлепшыя творы, дасланыя на конкурс, могуць выйсці асобнай кнігай.
Каментары