На сайце http://rp1569.com/ з’явілася бясплатная анлайн-віктарына, прысвечаная гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Яна выкананая на флэшы, таму можа доўга загружацца - дачакайцеся. На пытанні можна адказваць па-беларуску, па-польску і па-англійску. Чым хутчэй вы націсніце на слушны варыянт, тым больш атрымаеце бонусных талераў.

Першы раунд датычыцца гісторыю Вялікага Княства Літоўскага — дзе была першая сталіца, што было намалявана на гербе, хто быў першым князем…
Пасля давядзецца адказаць на пытанні па гісторыі Польшчы, яны становяцца ўсё больш складанымі. Праўда, аўтары раяць карыстацца пры адказе Вікіпедыяй.

Трэці раунд прысвечаны Крэўскай уніі, чацвёрты — Грунвальдскай бітве… І так да падзелаў Рэчы Распалітай.

За кожны паспяхова пройдзены этап гулец атрымлівае нешта з рэчаў таго часу — напрыклад, строй ці абутак.
«Галоўнай задачай з’яўляецца сабраць усе атрыбуты і дыплом надання шляхецтва», — інфармуюць стваральнікі віктарыны.
Адказаўшы на пытанні, можна параўнаць свае вынікі з іншымі інтэрнаўтамі.
Найлепшы пакуль што «Сяргей» — 9984 балаў.

Апроч таго, на сайце праекту ў раздзеле «Дадаткі» можна спампаваць карцінкі на працоўны стол і музыку з гульні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?