«Давайце падумаем аб тым, каб ездзіць на такіх транспартных сродках, якія нядобразычліўцы не будуць выкарыстоўваць у якасці падставы для дыскрэдытацыі духавенства», — заявіў ён на епархіяльным сходзе Масквы.

Пры гэтым, як адзначыў патрыярх, нярэдка дарагія аўтамабілі святарам купляюць спонсары.

Па словах патрыярха, РПЦ варта паклапаціцца пра тое, каб святары пасля ўжывання «святых дарункаў» (гэта значыць віна) падчас набажэнства не садзіліся за руль. Даставіць іх дадому варта прыходу, у якім служыць клірык.

Паводле слоў кіраўніка РПЦ, ён сам карыстаецца аўтамабілямі з дзяржаўнага гаража па меркаваннях бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?