Навагоднія аўтобусныя туры тысячы расейцаў у Еўропу могуць не адбыцца па віне Беларускай чыгункі, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на прэс-сакратара Расійскага саюза туріндустрыі (РСТ) Ірыну Цюрыну.

Паводле яе слоў, тураператары-аўтобуснікі запланавалі на навагоднія канікулы некалькі выездаў. У прыватнасці, 29 снежня павінны выехаць з Масквы ў Брэст больш за 400 турыстаў, а 2 студзеня — больш за 600.

Турысты дабіраюцца да Брэста беларускімі цягнікамі, затым іх перасаджваюць на аўтобусы, Якія раз’язджаюцца па розных еўрапейскіх маршрутах.

«Тураператары-аўтобуснікі загадзя, яшчэ ў кастрычніку, аформілі праязныя дакументы турыстам на цягнік Масква — Брэст. 21 снежня цягнік быў прызначаны ў складзе 18 вагонаў, яго нумар 973.

Раніцай 21 снежня ўсе тураператары атрымалі пацверджаныя заяўкі. Увечары 26 снежня гэтыя заяўкі былі ануляваныя. Тураператарам паведамілі, што ў цягніку засталося 10 вагонаў. набыць квіткі на іншыя цягнікі няма магчымасці з-за адсутнасці месцаў у пераднавагодні перыяд.
Такім чынам, па віне Беларускай чыгункі зрываюцца навагоднія туры з выездам 29 снежня больш за 400 расійскіх турыстаў», — сказала Цюрына.

Яна адзначылі, што аналагічная сітуацыя склалася з адпраўкай турыстаў з Масквы ў Брэст 2 студзеня: «Заяўкі маскоўскіх тураператараў былі прыняты ў лістападзе і да гэтага часу не пацверджаныя. Таксама не пацверджаны ніводзін дадатковы цягнік, пачынаючы з 2 студзеня 2013 года. 2 студзеня пад пагрозай зрыву адпраўка з Масквы ў Брэст і далей у Еўропу больш за 600 расійскіх турыстаў.

У чацвер РСТ накіравала ліст міністру транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіваку з просьбай знайсці магчымасць прадастаўлення вагонаў для адпраўкі турыстаў у навагоднія туры. Адказу пакуль няма».

Па словах Цюрынай, частка тураператараў перасаджвае кліентаў на аўтобусы, але яны таксама ў вялікім дэфіцыце. «І, вядома, далёка не ўсе турысты згаджаюцца на гэтую замену. Частка кампаній спрабуе экстрана знайсці вагоны або месца ў цягніках.

Тураператары цалкам здаюць сабе справу ў тым, што ў выпадку адмовы турыстаў ад паездкі ў аўтобусе яны будуць абавязаныя вярнуць поўны кошт тура», —
адзначыла прэс-сакратар.

Каментара БЧ пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?