Экспартная пошліна на сырую нафту з 1 студзеня знізіцца з $396,5 да $395,6 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў пошліны на нафту, з 1 студзеня 2013 года складзе $261,1 за 1 т супраць $261,7 за 1 т у снежні 2012-га.

Такая пошліна ўстаноўлена і на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін зыходзячы з каэфіцыента 0,9 складзе $356 замест $356,8 за 1 т у снежні. Разам з тым пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы вырасце з $197,4 да $198,7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?