Студзень
1 — Новы год.
5 — 75 гадоў таму нарадзіўся
6 — Тры каралі ў каталікоў;
Вадохрышча ва ўніятаў.
7 — Раство Хрыстова ў праваслаўных.
19 — Вадохрышча ў праваслаўных.
Люты
1 — 100 гадоў тэрарысту, а пасля палітыку Сяргею Прытыцкаму.
2 — Грамніцы ў каталікоў, уніятаў.
13 — Папялец у каталікоў.
14 — Дзень Святога Валянціна.
15 — Грамніцы ў праваслаўных.
17 — 50 гадоў найлепшаму баскетбалісту гісторыі Майклу Джордану.
21 — Міжнародны дзень роднай мовы.
24 — Пурым у юдэяў.
Сакавік
8 — Міжнародны жаночы дзень.
11–17 — Масленіца ў праваслаўных.
15 — Дзень Канстытуцыі.
25 — Дзень Волі. 95 гадоў з дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
27 — 50 гадоў таму нарадзіўся амерыканскі рэжысёр Квенцін Таранціна.
31 — Вялікдзень у каталікоў.
Красавік
1 — Дзень дурня.
12 — Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі.
13 — 50 гадоў таму нарадзіўся савецкі і расійскі шахматыст
Гары Каспараў.
26 — Дзень Чарнобыльскай трагедыі.
Май
1 — Дзень працы.
5 — Вялікдзень у праваслаўных.
9 — Дзень Перамогі; Дзень Еўропы.
11 — Дзень Святога Кірылы Тураўскага.
14 — Радаўніца — вясновы дзень памінання продкаў.
19 — Тройца ў каталікоў.
24 — Дзень славянскага пісьменства.
Чэрвень
5 — Дзень Святой Еўфрасінні Полацкай.
20 — 50 гадоў святкуе драматург Сяргей Кавалёў.
22 — 125 гадоў таму нарадзіўся гісторык, палітык Аляксандр Цвікевіч, забіты саветамі.
22 — 50 гадоў таму нарадзілася філосаф, рокспявачка Кася
Камоцкая.
23 — Купалле; Тройца ў праваслаўных.
23 — 75 гадоў таму нарадзіўся прафесар¬фізік і палітык Юрый Хадыка.
28 — Сабор беларускіх святых.
29 — Пятра і Паўла ў каталікоў, уніятаў.
Ліпень
2 — Дзень Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі. 400 гадоў аб’яўленню абраза.
6 — Сусветны дзень пацалункаў.
7 — Івана ў праваслаўных.
9 — Пачатак месяца Рамадан у мусульманаў.
12 — Пятра і Паўла ў праваслаўных.
27 — Дзень абвяшчэння Дэкларацыі аб суверэнітэце ў 1991 годзе.
Жнівень
6 — 75 гадоў з дня нараджэння кампазітара Ігара Лучанка.
15 — Унебаўзяцце ў каталікоў, уніятаў.
19 — Яблычны Спас у праваслаўных.
28 — Спленне ў праваслаўных.
Верасень
1 — Сусветны дзень ведаў; Дзень беларускага пісьменства.
5 — Рош ХаШана (Новы год) у юдэяў.
8 — Дзень беларускай вайсковай славы ў памяць пра бітву
пад Оршай 1514 года.
27 — Узвіжанне Крыжа Гасподняга ў праваслаўных
(Чэсны Хрэст).
28 — 75 гадоў таму нарадзіўся генерал і палітык Мечыслаў Грыб, пад чыім старшынствам была прынятая Канстытуцыя.
Кастрычнік
1 — Пакроў ва ўніятаў.
6 — Дзень настаўніка.
13 — 125 гадоў з дня нараджэння мастака Язэпа Драздовіча.
14 — Пакроў у праваслаўных.
15 — КурбанБайрам у мусульманаў.
31 — Ірландска¬амерыканскае свята Хэлоўін.
Лістапад
1 — Усіх святых у каталікоў.
2 — Дзяды — восеньскі дзень памінання продкаў.
4 —
7 — 100 гадоў французскаму пісьменніку Альберу Камю.
16 — Дзень Маці Божай Вастрабрамскай.
28 — пачатак Піліпаўкі, посту перад Божым Нараджэннем у праваслаўных.
Снежань
3 — Дзень бульбы.
7 — 85 гадоў таму нарадзіўся акадэмікгеолаг Радзім Гарэцкі.
10 — Дзень правоў чалавека.
18 — 50 гадоў амерыканскаму акцёру Брэду Піту.
19 — 50 гадоў таму нарадзіўся нямецкі акцёр Тыль Швайгер.
25 — Божае Нараджэнне ў каталікоў, уніятаў, пратэстантаў.
* * *
Юбілеі года
1150 гадоў з дня стварэння братамі Кірылам і Мяфодзіем Славянскай азбукі.
1025 гадоў хрышчэнню Русі.
750 гадоў як памёр кароль Вялікай Літвы Міндоўг.
600 гадоў Гарадзельскай уніі, заключанай паміж Ягайлам і Вітаўтам.
500 гадоў таму італьянскі філосаф Нікало Мак’явелі напісаў спрэчны трактат «Валадар».
425 гадоў таму быў зацверджаны Статут ВКЛ 1588.
150 гадоў з пачатку паўстання Каліноўскага.
100 гадоў з першай пастаноўкі камедыі Янкі Купалы «Паўлінка».
75 гадоў таму быў створаны Нацыянальны гістарычны архіў.
50 гадоў таму ў Стэнфардскім універсітэце была створана камп’ютарная мышка.
25 гадоў таму быў створаны аргкамітэт па стварэнні Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
***
У каментарах дадавайце свае даты, але памятайце, што мы найперш карыстаемся крокам у 25, 50, 75, 100 гадоў таму.