Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

«Гэта быў сапраўдны цуд на Каляды, — гаворыць яго жонка, Марына Адамовіч. — Першая магчымасць спаткання, аб якой я даведалася сёння раніцай, і праз тры гадзіны была ў Магілёве…
Сустрэча працягвалася роўна дзве гадзіны. Я пабачыла яго другі раз на працягу года, які Мікалай правёў у турме. Праз год яму, нарэшце, быў зменены рэжым утрымання, што і дало права на другое спатканне. Канешне, я не стала чакаць і хвіліны, як толькі аб гэтым даведалася. Дарэчы, — смяецца Марына, — Мікалай аб рашэнні камісіі даведаўся, толькі пабачыўшы мяне».
Па словах жонкі, Мікалай Статкевіч «абсалютна не змяніўся». Ён трымаецца цудоўна, быў вельмі крануты той падтрымкай, якую аказваюць яму і мне самыя розныя людзі.

Мікалай прасіў перадаць словы ўдзячнасці тым, хто яго падтрымлівае, а таксама свой клопат пра мужных маладых хлопцаў, якія цаной сваёй свабоды і здароўя бароняць свой гонар і гонар нашай краіны. Ён просіць не забываць пра тых, хто сустракае гэтыя святы за кратамі, — пераказала жонка. — А яшчэ быў вельмі ўзрадаваны навіной пра шлюб Насты і Змітра, якіх шчыра віншуе і зычыць хуткай сустрэчы на волі. Па словах Міколы, Зміцер — самы годны, шляхетны і мужны чалавек, і ён вельмі рады павіншаваць іх з Настай».

Марына кажа, што Мікалай, па-ранейшаму, знаходзіцца ў СІЗА, са «старым» суседам, шмат чытае, займаецца спортам, на ўмовы ўтрымання не скардзіўся.
Дарэчы, ён чуў фейерверк, які зладзілі ў яго гонар ля сценаў турмы 19 снежня, і прасіў перадаць падзяку «артылерыстам».

Ён, як і раней, катэгарычна адмаўляе любую магчымасць любых «прашэнняў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?