Аўтобус з беларускімі турыстамі завяз у Альпах у 200 км ад Вены ў бок Пізы.
У салоне 39 турыстаў, усе з Мінска. Падарожжа было арганізавана турагенцтвам «Фіярына». Па словах турыстаў, дырэктар турагенцтва заявіла ім па тэлефоне, што гэта праблемы турыстаў. Звязацца з дырэктаркай нам пакуль не ўдалося — выходны дзень.
«Выгляд з аўтобуса прыгожы. Але без вады і ежы складана. Трымаемся», —
пішуць турысты з аўтобуса.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ