У эканоміцы Беларусі ў студзені—лістападзе 2012 года было занята 4 млн. 570 тыс. чалавек,што на 1,9% менш, чым у студзені—лістападзе 2011 года.
Паводле звестак Белстата, колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, на канец лістапада 2012 года склала 26 тыс. чалавек, што на 12,4% менш, чым на канец лістапада 2011 года і на 2% менш, чым на канец жніўня 2012 года.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лістапада 2012 года, склаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец лістапада 2011 таксама 0,6%).
Арганізацыямі краіны (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці)
у студзені—лістападзе 2012 года было прынята на працу 821,2 тыс. чалавек, у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы — 47,7 тыс. чалавек,
звольнена па розных прычынах 856,3 тыс. чалавек.З агульнай колькасці звольненых 6,8% было звольнена за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 0,8% — у сувязі са скарачэннем колькасці або штата работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.