Рэспубліканскі бюджэт Беларусі ў 2012 годзе выкананы з прафіцытам.
Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.

«Урад выканаў галоўную задачу — бюджэт выкананы, па даходах і па расходах, і хай з невялікім перавышэннем даходаў над выдаткамі, але ўсё-такі прафіцыт ёсць.

Лепш, вядома, прафіцыт выглядае ў абласцях, але рэспубліканскі бюджэт таксама выкананы з прафіцытам»,
— адзначыў Мясніковіч падчас наведання Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб’яднання.

Па яго словах,

позна ўвечары 29 снежня краіна фактычна завяршыла фінансавы год.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?