Міністэрства эканомікі Беларусі пастановай № 90 ад 26 кастрычніка 2012 года
на 17% павышае тарыфы на перавозкі пасажыраў і багажу чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх маршрутах.
Пастанова апублікаваная сёння, 30 снежня, і ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля апублікавання, з 4 студзеня 2013 года.
Нагадаем, што
з 12 ліпеня 2012 праезд у цягніках унутрырэспубліканскіх зносін падаражэў на 20%.