Паводле падлікаў Еўрастата, тры з чатырох сем’яў Еўрасаюза маюць доступ да інтэрнэту. Тры гады таму гэты паказчык складаў 66%, а ў 2006 годзе — 49%.

Сярод лідараў — Галандыя (94%), Люксембург (93%), Данія (92%).
У цэлым на кантыненце найбольшы ўзровень пранікнення інтэрнэту мае Ісландыя (95% сем’яў).

Найгоршыя ў гэтым плане краіны Еўрасаюза — Балгарыя (51%), Румынія і Грэцыя (па 54%). Адметна, што ў кожнай з 27 краінаў Еўрасаюза, больш за палову насельніцтва мае доступ да сеціва.

Найбольш папулярным заняткам у інтэрнэце з’яўляецца адпраўленне электроннай пошты (89% карыстальнікаў) і пошук інфармацыі пра тавары (83%).

Навіны ў анлайне чытаюць 61% карыстальнікаў, прычым у Літве і Эстоніі гэты паказчык склаў 92% і 91% адпаведна. Яны лідары Еўрасаюза па гэтым паказчыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0