Ад 1 студзеня, паводле звестак, апублікаваных Міністэрствам па падатках і зборах, усе прадаваныя ў Беларусі маркі цыгарэт падаражэюць на 1000-2500 рублёў.

Подаражэнне выкліканае падвышэннем ставак акцызаў на тытунёвую прадукцыю. Акцызы на танныя цыгарэты выраслі ў 2,1 разу, на цыгарэты сяредняй цаны — на 70%, на дарагія — на 55%.

Мінулы раз рознічныя цэны на на чатыры маркі цыгарэт беларускай вытворчасці падвышаліся 1 снежня 2012 на 3,7—5,7%

У адпаведнасці з Асаблівай часткай Падаткавага кодэксу, ад 1 студзеня 2012 года беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя рознічныя цэны на цыгарэты. Раней рознічныя цэны рэгуляваліся Міністэрствам эканомікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?