У Беларусі ад 1 студзеня 2013 года мінімальны месячны заробак зацверджаны ўрадам у памеры Br1 млн. 395 тыс., штогадзінны - Br8 тыс. 340.

Як кажуць спецыялісты Саўміну, цяпер суадносіны мінімальнага заробку і сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям'і з чатырох чалавек на пачатак 2013 года складае 100,2% (пастановай Мінпрацы і сацабароны на перыяд ад 1 лістапада 2012 года да 31 студзеня 2013 года сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек вызначаны ў памеры Br1 млн. 391 тыс. 530).

Ад 1 студзеня 2012 года постановай Савета Міністраў мінімальны заробак быў зацверджаны ў памеры Br1 млн., штогадзінны - Br5 тыс. З улікам індэксацыі ад мая 2012 года яны падвышаліся да Br1 млн. 47 тыс. 550 и Br6 тыс. 210, з чэрвеня - да Br1 млн. 54 тыс. 10 и Br6 тыс. 250, з жніўня -- да Br1 млн. 104 тыс. 640 и Br6 тыс. 550, з кастрычніка - да Br1 млн. 109 тыс. 120 и Br6 тыс. 580.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?