У пачатку снежня знешні інтэрнэт-шлюз краіны складаў 290 Гбіт/с. Атрымліваецца, што менш чым за месяц ёмістасць міжнародных інтэрнэт-каналаў павялічылася на 60 Гбіт/c.

Знешні інтэрнэт-шлюз пашыраюць у сувязі з ростам абаненцкай базы спажыўцоў інтэрнэт-паслуг і неабходнасцю забяспечыць якасны доступ да замежных інфармацыйных рэсурсаў.

Раней РУП "Белтэлекам" правяло конкурс на закупку паслуг інтэрнэт-доступу ў расійскім кірунку. Згодна з яго ўмовамі, пераможца павінен падаць нацыянальнаму аператару электрасувязі 11 каналаў сумарнай прапускной здольнасцю 110 Гбіт/с. Да другога кварталу знешні інтэрнэт-шлюз Беларусі плануецца пашырыць яшчэ мінімум на 10 Гбіт/с.

Гендырэктар таксама распавёў, што нацыянальны аператар электрасувязі ў 2012 годзе пашырыў уласную сетку Wi-Fi да 1300 хот-спотаў.

Толькі ў Мінску працуе 712 хот-спотаў -- у асноўным у гасцініцах, вядучых вышэйшых навучальных установах, кінатэатрах, гандлёвых і выставачных цэнтрах сталіцы.
У рэгіёнах паслуга карыстаецца попытам у спартыўных комплексах і санаторыях.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?